Песні Другой Сусветнай вайны

Песні Другой Сусветнай вайны з'яўляюцца аднымі з шматгранных твораў. Кожны кампазітар адчуў па-свойму подых ліхалеццяў тога часу.

Разам са Спеўным сходам паспрабуем праз песні адчуць трагедыю мінулага!

“Спеўны сход. Песні ваеннай пары”

Песнi

  • Надзенька

    Надзенька

     

    Ой, вы дзевачкі беларускія,
    Не ўлюбляйцесь ў ваенных рабят,
    Бо ваенныя ўсе жанатыя,
    У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.
    Бо ваенныя ўсе жанатыя,
    У заблужджэнне прыводзяць дзяўчат.

    Адна дзевушка - раскрасавіца,
    Празывалася Надзяй яна,
    Улюбілася у ваеннага,
    Но не знала, што дома жана.
    Улюбілася у ваеннага,
    Но не знала, што дома жана.

    Познім вечарам прыйшоў Ванечка,
    Падарыў насавой ёй платок.
    «Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
    І уедзем на Дальні Васток».
    «Сабірай ўсё, ўсё што ёсьць ў цібя,
    І уедзем на Дальні Васток».

    Да вакзала йшлі, цалаваліся,
    Любавалісь сабой, как маглі.
    Дал он в рукі ей чамадан пустой,
    Сказал: «Пару мінут абаждзі».
    Дал он в рукі ей чамадан пустой,
    Сказал: «Пару мінут абаждзі».

    Абашоў кругом, сам зашоў ў вагон
    І празрыцельна смотрыт ў акно.
    «Да свіданія, больш не ждзі міня,
    Ў мяне дома есць дзеці, жана».
    «Да свіданія, больш не ждзі міня,
    Ў мяне дома есць дзеці, жана».

    І асталася бедна Надзенька
    З чамаданам пустым у руках.
    Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
    Так прайшлі маладыя гада.
    Аблілась слязой, з цем ушла дамой,
    Так прайшлі маладыя гада.

     

  • Із далёкіх із краёў

    Із далёкіх із краёў

    Із далёкіх із краёў шлі садлацікі дамоў,
    Гэй, шлі салдацікі дамоў.-2 р.

    Па вузенькай дарожцы запыліла вочы ім,
    Гэй, запыліла вочы ім. -2 р.

    То пясочак, то не дым. То Радзіма – не Берлін.
    Гэй, то Радзіма – не Берлін.- 2 р.

    Вось і роднае сяло на прыгорачку відно.
    Гэй, на прыгорачку відно. -2 р.

    Выхадзіце, сёстры, брацця, пераможцаў сустракаць.
    Гэй, пераможцаў сустракаць.- 2 р.

    Із далёкіх із краёў шлі садлацікі дамоў,
    Гэй, шлі салдацікі дамоў. – 3 р.

  • Два полі

    Два полі

    Было у салдата два полi:
    Поле, дзе кветкi iрваў,
    Бегаў з сябрамi на волi
    I поле, дзе ён ваяваў.

    Прыпеў:
    Цiха было і чыста
    У полi яго дзяцiнства.
    Былi агонь i дым
    На полi ратным тым.

    Два полi было ў салдата:
    Адно зяленела травой,
    Другое было ўзарвата
    Вайной і палiта крывёй.

    Прыпеў:
    Было ў салдата два полi:
    Поле, дзе кветкi iрваў,
    Бегаў з сябрамi на волi
    I поле, дзе ён памiраў.

    Былi агонь і дым
    На полi ратным тым.

    Прыпеў.

  • Песня Марыны

    Песня Марыны

    Не магу, я знайсцi тое слова,
    Каб красу расказала б тваю.
    Не магу, я знайсцi тое слова,
    Каб любоў расказала б - маю.

    Не магу параўнаць цябе з зоркай,
    Днём не свецiць зара над зямлёй.
    Не магу параўнаць цябе з кветкай,
    Не цвяце ў садзе кветка - зiмой.

    Не магу параўнаць я i з сонцам,
    Тваiх ясных, агнiстых вачэй.
    Бо не свецiць мне сонца з нябёсаў,
    Яркiм светам у цемры - начэй.

    Толькi з песняй цябе параўнаю,
    Што у сэрдцы сваiм берагу.
    Тую песню - што вечна спяваю,
    Бяз той песнi я жыць - не магу.

  • Самотны гарманіст

    Самотны гарманіст

    (Словы Міхаіла Ісакоўскага. Пераклад Алеся Камоцкага)

    Наваколле нарэшце заснула,
    Подых цемры згасае ў цішы,
    Ды дрымотны спакой вузкіх вулак
    Спеў гармоніка разварушыў.

    То як быццам за вёску выходзіў,
    То, здаецца, вярнуўся дамоў,
    Штосьці ў прыцемках ён не знаходзіць
    І шукае, шукае ізноў.

    Свежы повеў начной прахалоды
    Кветкі з яблынь страсае ў двор,
    Гарманіст, не губляючы сподзеў,
    Выглядае кагосьці між зор.

    Ды ці трэба шукаць так далёка,
    Калі шчасце ў суседнім двары,
    Павярніся, зрабіўшы два крокі,
    І яго да сябе забяры.