Варота рып’яць – марозы чуюць.
Сьвяты вечар, марозы чуюць*.
– Чаму ў цябе, Іванко, кажушка німа?
– Нашто мне кажушок, калі ў мяне дзевачка:
Сама спацее, мяне нагрэе.
* Рэфрэн “Сьвяты вечар” паўтараецца пасля кожнага радка з другім яго паўвершам.
Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Трайчаны Любанскага раёна ад
фальклорна-этнаграфічнага гурту.