Песнi

Учора з вячора

Зімовыя

Учора з вячора

 

Учора з вячора  (2 разы кожны радок)

засвяціла зора.

 

Зора засвяціла,

свет узвесяліла.

 

Свет узвесяліўся,

Хрыстос нарадзіўся.

 

Хрыстова Раджэнне,

людзям на збаўленне.

 

Людзі прыбягайце,

Хрыста прывітайце.

 

Здаровы бывайце,

нам Каляду дайце.

 

Здаровы святкуйце,

Дайце, не шкадуйце.