Там на речкі, на Гардані
Божа Маці різы прала,
Шчодры вэчор, добры вэчор!*
А попраўшы, повешала
На каліну, на маліну.
Аткуль ўзялісь орленята,
Ўзялі різу на крылята, ўнеслі ў небеса.
Шчодры вэчор, добры вэчор
Добрым людзям на здароўе!
* Прыпеў “Шчодры вэчор, добры вэчор!” двойчы паўтараецца пасля першай і другой страфы.
Зап. Л.Ф. Касцюкавец у 1975 г. у в. Ананчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі
Пажыган, 1921 г.н., Лідзіі Міхнавец, 1928 г.н., і Таццяны Міхнавец, 1927 г.н.