Песнi

Святы вечар

Зімовыя

Святы вечар

 

Добры вечар таму, хто ў етам даму –

Святы вечар добрым людзям!

 

Сам пан гаспадар з гаспадыняю –

Святы вечар добрым людзям!

 

Дай на пакуце ўвесь у золаце –

Святы вечар добрым людзям!

 

Да каля яго ды жонка яго –

Святы вечар добрым людзям!

 

А каля яе ды дзеткі яе –

Святы вечар добрым людзям!