Прышла Каляда ўвечарі,
Прынясла пірагі ў рэшаці,
Паставіла пірагі на стаўбе,
Сама села Каляда у куце.
А малыя дзеці – за пірог,
Пашла Каляда за парог.
Зап. Л.Ф. Касцюкавец у 1975 г. у в. Ананчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі
Пажыган, 192 г.н., Лідзіі Міхнавец, 1928 г.н., і Таццяны Міхнавец, 1927 г.н.