Песнi

Ой, учора звечора

Зімовыя

Ой, учора звечора

(спяваецца ў час Ражаства)

Ой, учора звечора* 
З-пад небеснаго зора 

Прышла к нам навіна, 
Родзіць Дзева сына. 

Родзіць раджаного 
Ісуса мілого. 

Мы з Іосіфам старым 
І з Госпадам сьвятым. 

Небеса растварылісь, 
Тры анёлы явілісь. 

Ой, у чысценькум полі 
Пастушкі пабывалі. 

Пастушкі пабывалі, 
Тое дзіво відалі. 

Тое дзіво відалі, 
Што Хрыстос нарадзіўся. 

Што Хрыстос нарадзіўся, 
Ды у яслях палажыўся. 

Мы Хрыста не відалі, 
Паклон не давалі. 

Пайдзём Хрыста павітаймо, 
Паклон Яму даймо. 

Паклон Яму даймо, 
Яму песьню засьпяваймо. 
Яму песню засьпяваймо, 
Алілуя, Алілуя! 

* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы. 


Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай, 
1934 г.н., Соф’і Сасіновіч, 1935 г.н., Ганны Сасіновіч, 1926 г.н., Ніны Абабурка, 
1940 г.н., Марыі Мацейка, 1946 г.н., Таццяны Ахрыменка, 1948 г.н., Соф’і 
Раманенка, 1942 г.н., Ніны Карніковіч, 1950 г.н., і Яўгеніі Піліпеня, 1953 г.н.