Песнi

Ой, там за тыном да на моры сінём (калядная)

Зімовыя

Ой, там за тыном да на моры сінём (калядная)

Ой, там за тыном да на моры сінём 
Сьветы вечар добрым людзём!* 
Да на моры сінём чавночак плыве, 
А ў том чавночку да сядзіць Іванка, 
Да стружачкі стружа, да на мора пушчае: 
– Да плывіця, стружачкі, ўсё ж да мае Волячкі, 
А ў маей Волячкі венкі зьвіваюць, 
Венкі зьвіваюць, дораго продаюць. 
А мне ж, маладому, да і так дадуць. 

* Прыпеў “Сьветы вечар добрым людзём!” паўтараецца пасля кожнага радка. 


Зап. І.В. Мазюк у 2005 г. у в. Баранава Старадарожскага раёна ад Марыі Усік, 
1931 г.н., Надзеі Ласоцкай, 1938 г.н., Ганны Ласоцкай, 1938 г.н., Надзеі Усік, 
1941 г.н., Евы Заяц, 1945 г.н., Марыі Лапуцька, 1938 г.н., Надзеі Чачуха, 
1937 г.н., і Марыі Марціновіч, 1928 г.н.