Песнi

Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва (калядная)

Зімовыя

Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва (калядная)

Ой, ну-ну, коза, ой, ну-ну, сіва,
Росходзі, коза, по ўсёму полю,
По ўсёму полю, по ходжайскому.
Ходжаін седзіць, на козу гледзіць,
Ёго жоночка – на журавельку.
Запалі сьвечу да йдзі до клечу,
Зазірні ў куток: там стоіць шматок.
Нашом жураўлю немного трэба:
Сем печ перэпеч, рэшэто овса,
Рэшэто овса, наверх ковбаса,
Бочка пшаніцы на паляніцы,
Возеро воды – журавля поіць.
Дай, Господзі, штоб дождалі того году да в весёлосці пелі!

 

Запісала І.В. Мазюк у 2002 г. у в. Лутоўе Жыткавіцкага раёна ад Паўліны Чэркас, 1927 г.н. (родам з в. Пухавічы Жыткавіцкага раёна)