Песнi

О-го-го каза жы

Зімовыя

О-го-го каза жы

 

О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Не ходзі каза жы ў чыстае поле.

 

О-го-го каза жы, О-го-го шэра

У чыстым у полі жы там жыта расце.

 

О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза рагомы – там жыта стагом.

 

О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза хвастомы – там жыта кустом.

 

О-го-го каза жы, О-го-го шэра

Дзе каза топ-топы – там жыта сем коп.