Песнi

Ну-ну-ну, каза, ну-ну-ну, сіра (калядная)

Зімовыя

Ну-ну-ну, каза, ну-ну-ну, сіра (калядная)

Ну-ну-ну, каза, ну-ну-ну, сіра, 
Ты расхадзіся, развеселіся 
Па ўсяму двару гаспадарскаму! 
Гаспадар сядзіць, на казу глядзіць, 
А гаспадынька на журавелька. 
Запалі сьвечачку, пайдзі ў клетачку, 
Загляні ў бачок – там стаіць мачок. 
Набяры мачку на тарелачку 
Нашуй козаццэ на гарелачку. 
Нашуй козаццэ немножка трэба: 
Сім печ перапеч, рэшато оўса, 
Рэшато оўса, наверх каўбаса. 



Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага 
раёна ад Вольгі Цішка, 1913 г.н.