Песнi

Го-го-го каза

Зімовыя

Го-го-го каза

Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Дзе ж ты козанька,

Дзе ж ты бывала,

Я ў бару-бару,

Ягадкі брала.

 

Я ў бару-бару,

Ягадкі брала.

Як прыбег ваўчок,

Схапіў козаньку,

А ваўчанята –

За казянята.

 

Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Як ты козанька,

Як ты крычала,

Так я крычала,

Ме-ге-ге-ге-ге.

 

Го-го-го каза,

Го-го-го шэра,

Як ты козанька,

Як ты ўцякала,

Так я ўцякала,

Туп-туп-туп-туп-туп.

 

Не хадзі каза,

Пад гэта сяльцо,

А ў тым сяльцы,

Чатыры стральцы,

Чатыры стральцы,

Радзяцца ісці.

 

Радзяцца ісці,

Козаньку ўбіці,

Козаньку ўбіці,

Шкурку злупіці,

Боты пашыці,

Да й шчэй знасіці.

 

Стара казішча,

Стань расхадзіся,

Стань расхадзіся,

Развесяліся,

А хазяіну

У ногі скланіся.

 

Шчэ й гаспадыні,

Што падарылі,

Мерачку аўса,

Наверх каўбаса,

Сала паласа,

Песенька ўся.