Песнi

Добры вечар табе, пане-гаспадару

Зімовыя

Добры вечар табе, пане-гаспадару

(Cпяваецца ў час Ражаства) 


Добры вечар табе, пане-гаспадару. 
Прыпеў: Радуйся, ой, радуйся, земля, Сын Божы нарадзіўся!* 

Засьцілайце столы, усе, колько мае, 
Да й кладзіце калачы сьвятое пшаніцы. 
Да й прышлі к нам жэ тры сьвяты у госьці: 
Да й першае сьвято – Хрыстово раджэньне, 
А другое сьвято – Сьвятого Васільля, 
А трэцяе сьвята – Сьвятое Крашчэньне. 

* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка. 


Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай, 
1934 г.н., Соф’і Сасіновіч, 1935 г.н., Ганны Сасіновіч, 1926 г.н., Ніны Абабурка, 
1940 г.н., Марыі Мацейка, 1946 г.н., Таццяны Ахрыменка, 1948 г.н., Соф’і 
Раманенка, 1942 г.н., Ніны Карніковіч, 1950 г.н., і Яўгеніі Піліпеня, 1953 г.н.