Песнi

Добры вечар тому

Зімовыя

Добры вечар тому

 

Добры вечар тому,  (кожны радок сьпяваецца двойчы)

Хто ў гэтаму дому!

Мы самі з сабою,

Зь дзецьмі і жаною.

Сталы засьцілаем,

Каляды спраўляем.

А па гэтай мовы

Будзьма ўсе здаровы.

А па гэтай казцы

Жывіце ў ласцы.