Песнi

Цярэшка (каляднае ігрышча)

Зімовыя

Цярэшка (каляднае ігрышча)

Божа мой галоўка баліць

Як жа мне дзетак пажаніць?

Якую мне раду браць,

Дзетачкам парадак даць?

 

Паіў я коніка ў вірку,

Відзеў я дзяўчыну ў вянку,

Паіў я коніка ў вядрэ,

Відзеў я дзяўчыну на дне.

Хоць жа я з коніка ўпаду,

Ў суседа дзяўчыну ўкраду,

Хоць жа я коніка прадам,

Нікому дзяўчыны не (а)ддам.

 

На дварэ скрыпка граець,

А стары дзед не пускаець,

Я паціху ўкрадуся,

Ды там нагуляюся.

А ззаду за мной дзед ідзець,

І ў руках палку нясець,

Лепей мне з катком жыці,

Не нада штаноў шыць!

 

Пайду я праз тын глядзець,

Як мая мілая прадзець,

Прадзець і мігціць, мігціць,

Выведзець нітачку і спіць!

 

Пайду я ў балота глядзець,

Як дзедзька сена грабець,

Улез на корч і крычыць,

Баіцца  ногі замачыць!

 

Высока арол ляцеў,

Далі мне, каго я хацеў,

Тонкую, высокую,

Крэпка недалёкую!

 

Мой дзедзька камкуць, камкуць,

Ня ўмеець ножачкай топнуць,

Ня умеець хораша хадзіць,

Ня ўмеець дзевачак лавіць!

 

Не ўцякай бабулечка,

А я ж твой дзядулечка,

Не ўцякай, каток шэры,

Пашыю кажух белы!

 

Дзякуй табе, татачка,

Дзякуй табе, мамачка,

За вашыя добры дары,

Што добрага дзеда далі!

 

Казалі, дудар прапаў,

Ажно яго чорт не ўзяў,

Па гарэ дудар ходзіць,

Карагод дзевак водзіць!

 

 

Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"

Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)