Песнi

А ў заенькі тры думанькі

Зімовыя

А ў заенькі тры думанькі

(Калядная песня з этнаграфічных запісаў Юрыя Вындронка)

А ў заенькі тры думанькі
Коледа, коледа
(паўтараецца пасля кожнага радка)

Адна дума полем бегчы
Друга дума лесам бегчы
Трэця дума морам плыці

Полем бегчы стральцы заб'юць
Лесам бегчы ваўкі з'ядуць
Морам плыці ўтаплюся

Каля печы не баюся
Хазяічка не будзь пышна
Ня будзь пяшна будзь паслышна
Каля печы павярніся
Кішку з печы, кеўбаса з клеці
Чарка гарэлкі, сыру а талеркі