Упала раса лядовая
А другая мядовая – 2
Па лядовай ў арэшкі шла – 2
Па мядовай с арэшачкаў – 2
Трушчу-лушчу арэшачкі – 2
Ядзерачкі ў карман кладу – 2
Шкарлупачкі ў прыполачак– 2
Ядзёрачкі мілу дружку – 2
Шкарлупачкі я й свёкарку – 2
Еш, міленькі, насыціся – 2
Еш, свёкарка, падавіся – 2
Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"
Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)