Песнi

Русальная

Летнiя

Русальная

(в. Бярозкі, Брагінскі р-н)

Ой, у лузе, лузе

на белай бярозе,

Ой, рана раненько, на белай бярозе

 

Русалка сядзела

да й лета пытала,

Ой, рана-раненько, да лета пытала

 

Ой, ці было лецечко

Ой, ці не бывала,

Ой, рана-раненько, ой, ці не бывала

 

А я маладая

ў каморы спала,

Ой, рана-раненько, ў каморы спала

 

Русалкі, русалачкі

наце вам вяночкі,

Ой, рана-раненько,  наце вам вяночкі

 

Не будзеце браці,

не будзем даваці,

Ой, рана-раненько, не будзем даваці

 

Не будзем даваці,

на Дняпро пускаці,

Ой, рана-раненько, на Дняпро пускаці