Песнi

Ой, ветрыку ты, буйнесенькой

Летнiя

Ой, ветрыку ты, буйнесенькой

Ой, ветрыку ты, буйнесенькой,
Ой, не лежы да й за горою,

Ой, не лежы да й за горою,
Повей-подуй да й по всём полю.

Ой, жала жыто й, жала,
За то б тута й заночовала.

Ой, сонейко з горы коціцца,
Мне, молодой, домоў хочэцца.

Ой, пошла б я да й додому,
Да й боюса я й поговору.

Будуць людзі да й говорыці:
Леноваласа й жыта жаці.

 

Запісала І.В. Мазюк у 2011 г. у в. Тонеж Лельчыцкага раёна ад Галіны Прыбалавец, 1934 г.н.