Песнi

Ой, ішла дзеўка бором, бором (жніўная)

Летнiя

Ой, ішла дзеўка бором, бором (жніўная)

Ой, ішла дзеўка бором, бором, 
Да гаварыла з Богом, з Богом. 

Да гаварыла з Богом, з Богом: 
– Ой дай, Божэ, мне мілаго. 

Ой дай, Божэ, мне мілаго, 
Да мне мілаго шчасьліваго. 

Да мне мілаго шчасьліваго 
Да й сьвокарка ж багатаго. 

Да й сьвокарка ж багатаго, 
Да й сьвекруху работніцу. 

Да й сьвекруху работніцу, 
А й залвіцу й ахотніцу. 

Да каб я ж дзела ж да не рабіла 
Да й сьвекрусе й угадзіла. 

Зап. І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Баранава Старадарожскага раёна ад Марыі Усік, 
1931 г.н., Надзеі Ласоцкай, 1938 г.н., Ганны Ласоцкай, 1938 г.н., Надзеі Усік, 
1941 г.н., Евы Заяц, 1945 г.н., Марыі Лапуцька, 1938 г.н., Надзеі Чачуха, 1937 
г.н., і Марыі Марціновіч, 1928 г.н.