Ой, іду я дорогою,
Й а мой голос дубровою.
Й а хто голос мой зачуе,
То той мене пошкодуе.
Як зачула родна маці:
— Ідзі, доню, вечэраці.
— Я ўжэ, мамко, вечэрала,
Да сухенькі хлеб жовала,
Да сухенькі хлеб жовала,
Да сьлёзкамі проганяла,
Да сьлёзкамі проганяла,
Свою долю проклінала.
Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Надзеі Каваленка, 1937 г.н.