Кузьманька, Кузьманька, дзявоцкій абманька – 2 р.
Ня буду з табою – 2 р.
А буду з Іванам – 2 р.
Ў Кузьмы на дварочку – 2 р.
Ўсе дзеўкі ў радочку – 2 р.
Адной Ружы нету – 2 р.
І Ружанай мамы – 2 р.
Маці Ружу чэша – 2 р.
Косы заплітая – 2 р.
І чэшачы Ружу, яна навучае – 2 р.
Ня стой і з Кузьмою – 2 р.
А стой і з Іванам – 2 р.
Кузьма дагадаўся – 2 р.
Пашоў і прыбраўся – 2 р.
Ў жаночае плацце – 2 р.
Ў дзявочае ліцо – 2 р.
Ружа не пазнала – 2 р.
С Кузьмой радам стала – 2 р.
Узяў Кузьма Ружу – 2 р.
За правую руку – 2 р.
Надзеў Кузьма Ружы – 2 р.
Залато калечка – 2 р.
Павёў Кузьма Ружу – 2 р.
У светлу камору – 2 р.
Ў дубовую ложу – 2 р.
Ня ждзі, маці, дочку – 2 р.
А ждзі, маці, зяця – 2 р.
Ня ждзі у вяночку – 2 р.
А жджы у чапчочку – 2 р.
Ня жджы зь белым сырам – 2 р.
А жджы з малым сынам – 2 р.
Выконвае Алімпіяда Міхайлаўна Шчарбакова
Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)