Песнi

У нас сягоння Купалачка (купальская)

Летнiя

У нас сягоння Купалачка (купальская)

в. Замошша, Ушацкага р-на. Раіса Галаўко (1932 г.)

У нас сягоння
У нас сягоння Купалачка
Купалачка

А заўтра ў нас 
А заўтра ў нас Іванечка
Іванечка

А хто ня быў 
А хто ня быў на Купаллі
На Купаллі 

Бадай таго
Бадай таго прыкапалі
прыкапалі