Песнi

Зялён явар, дуброва

Веснавыя

Зялён явар, дуброва

Валачобнічкі валачыліся, 
Зялён явар, дуброва! 
Пад вакошачкі станавіліся, 
Ці ты спіш, ляжыш, пане хазяін? 
Устань раненька, ўмыйсябеленька, 
А што на тваёмдваркудзеецца, 
Цэркаўкастаіць да ўсё новая, 
А ў той цэркаўкі да прастолстаіць, 
А на прастолеГоспад Бог сядзіць. 
Госпад Бог сядзіць, кнігучытаець, 
Кнігучытаець, святы злічаець, 
Якому святу й напяродісці. 
А йшоўнапяродда й святы Ізбор, 
А святы Ізбор – бяжыцьвада з гор, 
Святы Яўдакеізімурушылі, 
Святы Саракі – не йдзіда ракі. 
Благавешчанне да заворваець 
Варанымканём, залатойсахой, 
Свята Вярбіцка ў цэркаўхадзіла, 
У цэркаўхадзіла, вярбусвянціла. 
А Вялікадня – Хрыстоўдзянёчак. 
Кладзікладачку, заві ў хатачку, 

Дай, Божанька, жыць весяліціся, 
Кароў гадаваць, дачок аддаваць, 
А святы Юр’я зямлю адмыкаў, 
А святы Мікола поле абсяваў, 
А Ўзнясеннійка жыта раўнуець, 
Святое Пятро жыта спяліла, 
Святая Ілля жыта нажала, 

Багародзіца намалаціла,
Святы Макавей бульбы накапаў, 
Бульбы накапаў, рабят накарміў.

 

Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"

Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)