Песнi

Выйду я на двор – бычкі бушуюць (юр'еўская)

Веснавыя

Выйду я на двор – бычкі бушуюць (юр'еўская)

Выйду я на двор – бычкі бушуюць, 
Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць*. 
Бычкі бушуюць, мо весну чуюць. 
Рэчкі загулі, лёды паплылі, 
Ў зелёных лугах кветкі зацьвелі. 
Выйду, малада, кветкі зьбіраці, 
Кветкі зьбіраці, веночкі віці, 
Веночкі віці, Юр’я сьпеваці. 

* Рэфрэн “Юр’я, Юр’я” паўтараецца пасля кожнага радка з другім яго паўвершам. 

Зап. Л.Ф. Касцюкавец у 1975 г. у в. Ананчыцы Салігорскага раёна ад Вольгі 
Пажыган, 1921 г.н., Лідзіі Міхнавец, 1928 г.н., Таццяны Міхнавец, 1927 г.н., і 
Матроны Міхнавец, 1930 г.н.