Песнi

Весняночка й паняночка

Веснавыя

Весняночка й паняночка

Весняночка й паняночка,
Дзе ты зімовала,
Дзе ты зімова[ла]?

Ой, у лесе на орэсе
Дзеток годовала,
Дзеток годова[ла].

Як вівела нітку,
Як вівела нітку –
То й пошыла сьвітку,
То й пошыла сьві[тку].

Як вівела другу,
Як вівела другу –
То й пошыла шубу.
То й пошыла шу[бу].

А трэйцю напрала,
А трэйцю напрала –
Весну прыгукала,
Весну прыгука[ла].

 

Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Піоніі Сугак,

1942 г.н., Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Марыі Хамутоўскай, 1931 г.н., Марыі Козел, 1934 г.н.,

Надзеі Каваленка, 1937 г.н., Марыі Козел, 1939 г.н., Соф’і Шаціла, 1955 г.н.