Песнi

Весна-красна, да чужые дзеўкі ткуць кросна

Веснавыя

Весна-красна, да чужые дзеўкі ткуць кросна

Весна-красна, да чужые дзеўкі ткуць кросна. 
А мая мамка не ткала, не прала, 
Да пад лёд кудзелькі пускала. 
Да плывіце, кудзелькі, валакном 
Да й а к маёй мамцэ пад акно. 
Йа мая мамка хутчэй дапрадзе, 
Да ка мне палаценцам прышле. 


Зап. Л.К. Якубоўская ў 1978 г. у в. Малыя Гарадзяцічы Любанскага 
раёна ад Надзеі Вішнеўскай, 1922 г.н.