Песнi

Валачобнічкі валачыліся (валачобная)

Веснавыя

Валачобнічкі валачыліся (валачобная)

 

Валачобнічкі валачыліся

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Валачыліся, замачыліся

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Валачобныя людзі добрыя

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Xто не дасць кока, таму вырвець вока

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Xто не дасць яечка здоxніць авечка

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

А ляцела сойка цераз наша полька

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

А ўкрала сойка ды Віцеву жонку

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Як пабег Віця полы закасаўшы

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Полы закасаўшы, сойку даганяўшы

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Сойка, сойка аддай маю жонку

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Мая й жонка тонка прала

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Тонка прала, бела бяліла

Xрыстос васкрэс сын Божы

 

Бела бяліла, рубашак нашыла

Xрыстос васкрэс сын Божы