Ой, у лузе на зялёным дубе
Сызы голуб росу п’е.
Ой, кала яго галубачка яго
Да гнязьдзечка сабе ўе.
Ой, за столічкам, за цісовінькім,
Там Толячка мёд-віно п’е.
Ой, кала яго да Танячка яго
Да й вяночык сабе ўе.
Ой, пакінь-ка, пакінь, красна Танячка,
Да й вяночык сабе віць,
Ой, хадзі-ка ка мне за стол за цісовы
Гарэлачку, мёд-віно піць.
Запісала І.В. Мазюк у 2004 г. у в. Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна ад Таццяны Хамяковай, 1935 г.н.