Песнi

Ой, чырочко-пташэчко (на Стрэчанне)

Веснавыя

Ой, чырочко-пташэчко (на Стрэчанне)

Ой, чырочко-пташэчко,
Не залетай далечко,

Не занось мого венчыка,
Бо мой венчык — потрэбчык:

Трэба брата жаніці,
А сестрыцу й оддаваць.

А сестрыцу оддаваць,
Да веселлейко справляць.

Поехав мілы по дрова,
Загарэлась дуброва.

Стала міла тушыці,
Рэшэтом воду носіці.

Сколько в рэшэце водзіцы,
Столько в мілого правдзіцы.

Ой, гу, весна! Ой, гу, красна!
Ой, шо ж ты нам вунесла?

Ой, вунесла-вунесла
Малым дзеткам по еечку,

Малым дзеткам по еечку,
Старым бабкам по кіечку,

Горшчок масла – голова красна,
Горшчок сыру – голова сіва.

Ой, чырочко-пташэчко,
Не залетай далечко.



Запісала І.В. Мазюк у 2011 г. у в. Тонеж Лельчыцкага раёна ад Галіны Прыбалавец,

1934 г.н., Кацярыны Прыходзька, 1936 г.н., Анастасіі Венгура, 1937 г.н., Надзеі Акуліч,

1936 г.н., Марыі Грудніцкай, 1946 г.н., Анастасіі Дарашэвіч, 1948 г.н., Марыі Рагавой,

1948 г.н., Надзеі Дрынеўскай, 1949 г.н., Марыі Карась, 1958 г.н., Валянціны Чэрнушэвіч,

1941 г.н., Ганны Дрынеўскай, 1951 г.н., Галіны Маліноўскай, 1957 г.н., Тамары Прыбалавец, 1950 г.н.