Песнi

Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелена

Веснавыя

Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелена

– Ой, бяроза белая, чаму ты ня зелена? 
– Як жа мне зялёнай быць, пры дарозя стоячы, 
Пры дарозя стоячы, да штодзень купцы едуць, 
Да штодзень купцы едуць, маё гольляйко ломяць, 
Маё гольляйко ломяць, маё лісьцяйко паляць. 
– Маладая дзевачка, чаму ты ня весела? 
– Як жа мне вясёлай быць, да штодзень сваты едуць, 
Да штодзень сваты едуць, на дзень па двоя-троя, 
На дзень па двоя-троя, а ў суботу чацьвёра. 

Зап. Т.Б. Варфаламеева ў 1992 г. у в. Раёўшчына Маладзечанскага раёна ад 
Ніны Пазуха, 1929 г.н., Ірыны Полаз, 1928 г.н, Веры Сімаковіч, 1925 г.н., і Марыі Вярбіцкай, 1913 г.н.