Песнi

Дзе ты, гуско, летала-летала

Веснавыя

Дзе ты, гуско, летала-летала

— Дзе ты, гуско, летала-летала,
Шо ты, гуско, бачыла-бачыла?

— Я летала й вісоко-вісоко,
Я й бачыла далеко-далеко.

Я й летала й нізенько-нізенько,
Ой, я й бачыла блізенько-блізенько,

Й а з оўторка в серэду, ў серэду
Пасла й деўка чэрэду-чэрэду,

Да загубіла рабую корову,
Запаліла зелену дуброву.

Зелена дуброва палае-палае,
А дзевоча й доля гуляе-гуляе,

Зелена дуброва дыміцца-дыміцца,
А хлопеча доля журыцца-журыцца.

 

Запісалі Т.Б. Варфаламеева і І.В. Мазюк у 2006 г. у в. Казлы Ельскага раёна ад Піоніі Сугак,

1942 г.н., Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Марыі Хамутоўскай, 1931 г.н., Марыі Козел,

1934 г.н., Надзеі Каваленка, 1937 г.н., Марыі Козел, 1939 г.н., Соф’і Шаціла, 1955 г.н.