Песнi

Да подай, маці, ключы (на Юр’я)

Веснавыя

Да подай, маці, ключы (на Юр’я)

Да подай, маці, ключы,
Да подай, маці, ключы,
Небеса отворыці,
Да росоньку спусціці,

Да на новае лето,
На зелёнае жыто,
А на жыто, на пшаніцу,
Да на всяку пашніцу.

О што ж, карагод,
Сам Бог наперод,

Дзе карагод ходзіць,
То там жыто родзіць,

А дзе не бывае,
То там улегае.

Трэба погледзеці,
Дзе ўсе нашы дзеці,

Трэба почакаці,
По еечку даці.

 

Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Марыі Маркевіч, 1930 г.н.,

Марыі Баланчук, 1933 г.н., Марыі Забаўка, 1933 г.н., Яўгеніі Забаўка, 1937 г.н., Таццяны Юнчыц,

1941 г.н., Ніны Шкарлінскай, 1942 г.н., Марыі Сакалоўскай, 1946 г.н., Кацярыны Баланчук, 1945 г.н.,

Ніны Сасноўскай, 1948 г.н., Таццяны Прыходзька, 1956 г.н., Галіны Акуліч, 1961 г.н., Марыі Палуянавай, 1958 г.н., Вольгі Карась, 1960 г.н.