Песнi

Да і ўва гародзе да на пераходзе (валачобная)

Веснавыя

Да і ўва гародзе да на пераходзе (валачобная)

Да і ўва гародзе да на пераходзе, 
Да віно ж мае зеляное!* 
Да парос ав’ёс да зялёненькі. 
Да унадзіўся конік вараненькі 
Да патаптаў ён ав’ёс зеляненькі. 
Вышэў, выбіг сьлічны панічык, 
Сьлічны панічык, панічык Колічык. 
– Што ж ты, конік, так разгуляўся, 
Так разгуляўся, лавіцца ні даўся? 
А я ж цябе, конік, сам спаймаю, 
Сам спаймаю, зауздаю, 
Зауздаю да й пасядлаю, 
Асядлаю да паеду, 
Да й паеду ў чужаніначку, 
Ў чужаніначку да па дзевачку. 

* Прыпеў “Да віно ж мае зеляное!” паўтараецца пасля кожнага радка. 

Зап. Т.Б.Варфаламеева ў 1992 г. у в. Морач Клецкага раёна ад Марыі Полагавай, 
1934 г.н. (запявае), Соф’і Сасіновіч, 1935 г.н., Ганны Сасіновіч, 1926 г.н., Ніны 
Абабурка, 1940 г.н., Марыі Мацейка, 1946 г.н., Таццяны Ахрыменка, 1948 г.н., 
Соф’і Раманенка, 1942 г.н., Ніны Карніковіч, 1950 г.н., і Яўгеніі Піліпеня, 1953 г.н.