Песнi

Хадзіла галота да кругом балота (велікодная карагодная)

Веснавыя

Хадзіла галота да кругом балота (велікодная карагодная)

Хадзіла галота да кругом балота,
Дэ й крачэ, дэ й крачэ.

Хадзіла Манька да кругом Іванка,
Дэ й плачэ, дэ й плачэ.

Мой баценько роднесенькій,
Не гневайса, розмілуйса,

Што я ў хмелю провініўса,
Да не я говорыў –
Хмель мене адурыў.

А хмель дурный, зяць нерозумный,
Я, я, я ж – молода,
Й а ты – стар з бородой.

— Ой, Іваночко, мой соколіку,
Возьмі мене за себе.

— Ой, Манечко, ты моя голубка,
Не возьму я цебе.

Мой баценько роднесенькій,
Не гневайса, розмілуйса,

Што я ў хмелю провініўса,
Да не я говорыў –
Хмель мене адурыў.

А хмель дурный, зяць нерозумный,
Я, я, я ж – молода,
Й а ты – стар з бородой.

 

Запісала І. В. Мазюк у 2011 г. у в. Слабада Лельчыцкага раёна ад Марыі Маркевіч, 1930 г.н.,

Марыі Баланчук, 1933 г.н., Марыі Забаўка, 1933 г.н., Яўгеніі Забаўка, 1937 г.н., Таццяны Юнчыц,

1941 г.н., Ніны Шкарлінскай, 1942 г.н., Марыі Сакалоўскай, 1946 г.н., Кацярыны Баланчук, 1945 г.н.,

Ніны Сасноўскай, 1948 г.н., Таццяны Прыходзька, 1956 г.н., Галіны Акуліч, 1961 г.н., Марыі Палуянавай, 1958 г.н., Вольгі Карась, 1960 г.н.