Песнi

Благаславi, мацi (валачобная)

Веснавыя

Благаславi, мацi (валачобная)

Благаславi, мацi, вясну сустракацi,

А зялёны явар кудравы.

 

Вясну сустракацi, лета заклiкацi,

А зялёны явар кудравы.

 

Вясна-красна, зачым прыйшла?

А зялёны явар кудравы.

 

Зачым прыйшла, на чым прыехала?

А зялёны явар кудравы.

 

Прыйдзi, вясна, прыйдзi, красна,

А зялёны явар кудравы.