Песнi

Ах, ты ель, ты яліна

Веснавыя

Ах, ты ель, ты яліна

(в. Лісна Верхнядзвінскі р-н.)

Ах, ты ель, ты яліна – 2

Кудравая дзеравіна

 

Распусці сваё вецця – 2

Да пракрый сваё цела

 

Да пракрый сваё цела – 2

Штоб ад сонца ня цвіла

 

Штоб ад сонца ня цвіла – 2

Ад зямелькі не чарнела

 

А калі я жыў буду – 2

На ель век не забуду

 

У саду садзіць буду – 2

Вінаградам гарадзіці

 

Вінаградам гарадзіці – 2

А сатою паліваці

 

А сатою паліваці – 2

Будзець пражаваці