Песнi

А ў полі дубок тонак і высок

Веснавыя

А ў полі дубок тонак і высок

 “Песні матчыны з Вушаччыны”

(Песня запісаная ад маці Рыгора Барадуліна - Акуліны Андрэеўны)

А ў полі дубок тонак і высок

Зялён явар, дубрава (пасля кожнага радка)

А  на тым дубку сядзіць галубок

А там жа ехаў слічны панічок

Слічны панічок, молад Іванька

Ай меціць наўглядзь галуба страляць

Ай ня бі мяне, не страляй мяне

Табе, малайцу, я прыгаджуся

А як будзеш ты ды жаніціся

Твая залётка дужа далёка

За сінім морам, за быстрай ракой

Цябе, малайца, я перавязу,

Цябе весяло на права крыло

Тваю дзеўчыну на лева крыло

Тваю  дружыну на сярэдзіну

Тваю сваціцу на галовачку

Тваю музыку хоць на языку

А падкоснічак на хвасточак

 

(“Музыка Полаччыны” з рэпертуару фольк-гурта “Варган”)