Песнi

А на гарэ масленіца

Веснавыя

А на гарэ масленіца

(Акуліна Наумаўна Гарбачова, р. 1910. в.Ганчароўка, Сенінскі р-н)

А на гарэ, на гарэ

дай на камяніцы

масленіца… масленіца.

 

Як увідзеў дзяцюх дзеўку

скінуў рукавіцы

масленіца… масленіца.

 

А на гарэ, на гарэ

дай на камушочку

масленіца… масленіца.

 

Як увідзеў дзяцюх дзеўку

скінуў і сарочку.

масленіца… масленіца.