Песнi

Бывайце здаровы

Рамансы
і песні
2-й паловы
XX ст.

Бывайце здаровы

(муз. І. Любана, cл. А. Русака)

Бывайце здаровы,

Жывiце багата,

Ужо ж мы паедзем

Да сваёй хаты.

Ў зялёнай дураве

Мы начаваць будзем.

Эх! Вашае ласкi

Вавек не забудзем.

 

У вашым калгасе

Шырокае поле,

Няхай жа на шчасце

Цвiце ваша доля.

На рэчках на вашых

Бурлiлi бы воды,

Каб плавалi з крыкам

Гусей карагоды.

 

Каб жыта у полi

Трубою вiлося,

Каб сала у хаце

Кубламi вялося.

Штодзень у капусце

Каб плавала скварка,

А к скварцы часiнай

Вялася б i чарка.

 

Яшчэ вам жадаем

Прыбытку у хаце -

Не мала, не многа -

Штогод па дзiцяцi.

Не будзе вам крыўды

Яшчэ i за тое,

Калi пашанцуе

На год i па двое.

 

Бывайце здаровы,

Жывiце багата,

А мы ад'язджаем

Дадому, дахаты.