Песнi

Беларуская марсельеза

Рамансы
і песні
1-й паловы XX ст.

Беларуская марсельеза

(Словы Алеся Мікульчыка. Гарманізацыя Уладзіміра Тэраўскага)

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць!

Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста, хоць крыкні: «Ратуй».

Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня можам -
Дык пойдзем мы долі шукаць!

Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачоў!
Няхай нас сустрэнуць палямі, лугамі
Грамады працоўных людзёў.