Песнi

Ой, не злуе мой міленькі...

Прыпеўкі і жартоўныя песні

Ой, не злуе мой міленькі...

Ой, не злуе мой міленькіна мяне,

Што ў мене жалуды ў беліне.

Я хадзіла [д]ля дубоў, [д]ля дубоў,

Назбірала жалудоў, жалудоў.

Прыехалі да купцы з даліны,

Пакупілі жалуды з беліны.

А прыходзіў да мяне Якаў,

Да прынёс каробачку ракаў.

А я тыя ракі забрала,

А Якава з хаты прагнала.

– Ідзі, ідзі, Якаве, з хаты,

Бо на печы бацько і маці.

На прыпечку братня невеста, –

Няма табе, Якавэ, места.

 

Спявае Ананчыцкі народна-этнаграфічны ансамбль:

Месца запісу: в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.

Запісаў Антон ІванавічГурскі ў 1987 г.

АІМЭФ – Ф. 20. Воп. 87. Ст. 23. №24.

Альбом "Бяседныя песні" ( 2019 TRADYCYJA)