Песнi

Вой, журба ж ты, журбінка

Мужчынскія

Вой, журба ж ты, журбінка

                  (Салігорскі раён, в. Гаўрыльчыцы)

 

Вой, журба ж ты, журбінка, меня зажурбіла,

Да меня й, молодого, із ножок зваліла.

Вой, а я ж той журбінцы да не покоруся,

Пойду й у в корчомку, горэлкі нап’юся.

Да вып’ю ж я й кварціну, вып’ю я другую,

Стану, й подзівлюся на рэчку буйструю.

Да на рэчке кладочка што й ступлю, то й гнёцца,

Пам’ёр й отец-маці, госціна мінёцца,

Да пом’ёр й отец-маці, вся моя радзіна,

А я й осталася бедна сіроціна.