Песнi

Ох, у лузі на ставочку, на водзе

Мужчынскія

Ох, у лузі на ставочку, на водзе

                      (Лельчыцкі раён, в. Глушкавічы)

 

Ох, у лузі на ставочку на водзе,

Там катавса гарный хлопец на човне.

Там дзевчына ведро воды набрала,

Того хлопца соколіком назвала.

– Ой, ты, хлопчэ, ты мой гарный соколік,

Возьмі мене й у свой човен с сабою. 

– Ох, рады б я й у свой човен цебе взяць,

Нема кому лебедзікув заганяць.

Скуль узявса гарный хлопец шчэ й стрэлец,

Пострэляв он самых крашчых лебедзей,

Полецело белэ пер’е по лугу.