Песнi

Ох, мой бацько цвет, зав’язаў мне свет

Мужчынскія

Ох, мой бацько цвет, зав’язаў мне свет

                      (Лельчыцкі раён, в. Глушкавічы)

 

Ох, мой батько цвет зав’язав мне свет,

Моя маці зора рано замуж оддала.

Рано замуж оддала й у веліку сем’ю,

Й у веліку сем’ю, на чужую сторону.

Та веліка сем’я вся вячэраць села,

А мене, молоду, й отправілі по воду.

Я по воду йішла – спотыкаласа,

А з водою йішла – нарыдаласа.

Чо-то в сенях шуміть – маті с сыном говорыт:

– Чого водкі не п’еш, чому жонкі не б’еш?

– Ох, нашчо ж ее біть – вона вмее все робіть:

І чытать, і пісать, і по саду гулять,

Ох, по саду гулять, с свойму мужэм розмовлять.