Песнi

На турецкіх полях там нішчо, ох, не росцёт

Мужчынскія

На турецкіх полях там нішчо, ох, не росцёт

                  (Лельчыцкі раён, в. Тонеж)

 

На турецкіх полях там нішчо, ох, не росцёт,

Ой, там только росцёт, только травка ж шовкова.

Ой, под тым же кустом салдат ўбітой лежав,

А в ево на грудзі крэст военной лежав,

А в ево в голове конь вороненькой стояв.

– Ой, леті, сівой конь, к отцу жы мацеры радной,

Ой, скажы сівой конь, шчо жонатой хожу.

Й оженіла меня пуля войстрая,

А звенчала меня, эй, шабля гострая.