Песнi

Як заржэць жа сівы кося на брадзе

Мужчынскія

Як заржэць жа сівы кося на брадзе

Як заржэць жа сівы кося на брадзе,  

Як заплачэць доб моладзіц на вайне:

- Ах вы, браціткі, таварышы мае,

Раскажыце майму татку пра мяне.

Ніхай татка сівога й каня прадаець,

Ніхай мяне з няволінькі выручыць.

- Я й ня буду сівога каня прадаваць,

Я й ня буду з няволінькі выручаць.

Як заржэць жа сівы кося на брадзе,

Як заплачэць доб моладзіц на вайне:

- Ах вы, браціткі, таварышы мае,

Раскажыці маёй мамке пра мяне.

Ніхай мамка скрынкі-пярынкі прадаець,

Ніхай мяне з няволінькі выручыць.

- Буду, буду скрынкі-пярынкі прадаваць,

Буду, буду з няволінькі выручаць.

 

Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"

Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)