Песнi

Ішлі хлопцы дарогаю (рэкруцкая)

Мужчынскія

Ішлі хлопцы дарогаю (рэкруцкая)

                  Салігорскі раён, в. Гаўрыльчыцы

 

Ішлі хлопцы дарогаю,

Да запуліліся глаза.

Запуліліся глаза,

Смотрэць-глянуць взад нельзя.

Аглянуліся ж назад –

Дзьве красавіцы стаят.

– Ой вы, дзевкі-красавіцы,

Да не влюбляйцеся вы в нас.

Не влюбляйцеся ж вы в нас,

Бо ціпер нам не да вас –

Беруць й у салдаты нас.

Все й на дваццаць п’яць гадов.