Песнi

Два голубы гудзе, галубка варкоча

Мужчынскія

Два голубы гудзе, галубка варкоча

                    (Лоеўскі раён, в. Мохаў)

 

Два голубы гудзе, галубка варкоча,

Любіў парэнь дзеўку, а сейчас ні хоча.

Купіў дюжын шоўку – галоўку вверцела,

Выйшла за варота, дай загаласіла:

– Ой Божа мой мілы, што я нарабіла  –

Чалавек жанаты, а я палюбіла.

Чалавек жанаты, шчэ й дзетачак двое,

Шчэ й дзетачак двоя, чарнявы абоя.