Песнi

Хадзіў моладзец па хаці, перахаджаваў

Мужчынскія

Хадзіў моладзец па хаці, перахаджаваў

 

Хадзіў моладзец па хаці, перахаджаваў, 

А ён роднаю мамульку ўсё й пабуджываў:

- А устань, устань, мамулька, ўстань ранюсінька,

А пякі жа ты хлябы падсітковаі,

А прыедуць жа к нам госці нівядомаі,

А і будуць жа мне ручкі-ножкі куваць,

Ручкі-ножкі куваць, у няволю адпраўляць.

Вось тады, мая мамулька, ты пуплач-патужы,

Астануцца твае пожанькі някошанаі,

Астануцца і згароды негароджанаі.

 

Выконвае: Фальклёрны гурт "Варган"

Альбом «Музыка Полаччыны» ( "Tradycyja" 2018г.)